BE RU EN

Зяленскі прыбыў у Капітолій

  • 26.09.2024, 20:04

Прэзідэнт Украіны сустрэнецца з амерыканскімі заканадаўцамі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Капітолій. Падчас візіту ў яго, напэўна, адбудзецца шэраг сустрэч.

Відэа прыбыцця Зяленскага ў Капітолій апублікавала журналістка Келі Фарэс у Twitter.

На апублікаваным відэа бачна, што Зяленскі прыбыў у Капітолій у суправаджэнні лідара дэмакратычнай большасці ў Сэнаце Чака Шумера і лідара рэспубліканцаў Мітча Маканэла. Магчыма, тамака ён таксама сустрэнецца з сэнатарамі.

Трэба таксама нагадаць, што ў Зяленскага запланавана яшчэ адна сустрэча з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Яе пачатак чакаецца а 13:45 паводле Вашынгтону (20:45 па Менску). Падчас сустрэчы Зяленскі, магчыма, прадставіць Байдэну план перамогі Украіны.

Таксама сёння ў Зяленскага павінна адбыцца сустрэча з віцэ-прэзідэнткай ЗША Камалай Гарыс.

Апошнія навіны