BE RU EN

Агент Мільштэйн: Беларускі брамнік Коласаў ляціць у «Філадэльфію»

  • 26.09.2024, 19:43

Ніякіх рознагалоссяў паміж хакеістам і клубам няма.

Агент Дэн Мільштэйн распавёў, што беларускі галкіпер Аляксей Коласаў далучыцца да «Філадэльфіі», паведамляе «Чэмпіянат»».

- Аляксей Коласаў ляціць у Філадэльфію, ніякіх рознагалоссяў паміж гульцом і клубам няма. Мы прынялі пэўную пастанову. Магу сказаць, што Аляксей будзе ўдзельнічаць у трэніровачным лагеры і ў гульнях «Флаерз», - сказаў Мільштэйн.

Коласаў падпісаў кантракт пачаткоўца з «Філадэльфіяй» на тры гады ў ліпені 2023 года. Сезон-2023/2024 Коласаў правёў на правах арэнды ў менскім «Дынама»

Апошнія навіны