BE RU EN

Курс біткоіна перавысіў $65 тысяч

  • 26.09.2024, 19:28

Кошт першай крыптавалюты абнавіў максімум з пачатку жніўня.

Курс біткоіна (BTC) перавысіў $65 тысяч. Увечары, 26 верасня, кошт актыву дасягнуў адзнакі $65,1 тысячы ўпершыню з пачатку жніўня, паводле інфармацыі CoinGecko.

За 40 хвілін BTC падаражэў на $1 тысячу, пасля чаго крыху адкаціўся. На 17:40 паводле Менску біткоін таргуецца па $64,9 тысячы. За дзень яго курс вырас на 2%.

Ethereum (ETH) паўтарыў рух BTC, але з меншым прыростам. Яго курс у моманце паднімаўся да $2,64 тысячы За дзень альткоін падаражэў на 0,6%.

Апошнія навіны