«Барселона» першай з гішпанскіх каманд дасягнула мяжы 6500 галоў
- 26.09.2024, 18:45
Юбілейны гол забіў Роберт Левандоўскі.
Знакаміты футбольны клуб «Барселона» самым першым у Ла Лізе дасягнуў адзнакі 6500 забітых галоў. У галоўнага канкурэнта «блаўграны» мадрыдскага «Рэала» на адзін мяч менш.
«Сіне-гранатавыя» забілі свой юбілейны гол у матчы 7-га тура гішпанскага першынства супраць «Хетафе», калі ў першым тайме вызначыўся галоўны снайпер турніру Роберт Левандоўскі.
Гол паляка стаў адзіным у гэтай сустрэчы і прынёс перамогу гаспадарам поля (1:0). А сам форвард з сямю галамі лідаруе ў спісе бамбардзіраў Ла Лігі, апярэджваючы Кіліяна Мбапэ на два мячы.
У дадатак, каталонскі калектыў перамог ва ўсіх сямі стартавых гульнях у гішпанскім чэмпіянаце са сваім новым галоўным трэнерам Гансам-Дзітэрам Флікам.
Пад кіраўніцтвам нямецкага спецыяліста футбалісты «Барсы» забілі 23 галы і прапусцілі ў сваю браму пяць.
Каманда Фліка зараз знаходзіцца на самай вяршыні турнірнай табліцы - 21 бал з 21-га магчымага.