У ССА Украіны паказалі «падрыўную» працу па акупантах
- 26.09.2024, 15:53
У ворага мінус гаўбіцы, палявыя арсеналы і бранятэхніка.
Аператары 8-га палка Сіл спецыяльных аперацый (ССА) Узброеных сіл Украіны чарговым разам прадэманстравалі сваё майстэрства на полі бою. Украінскія ваяры нанеслі значныя страты расейскім акупантам, піша «Обозреватель».
Падчас адной з аперацый украінскія байцы паспяхова знішчылі варожыя артылерыйскія пазіцыі, тэхніку і лагістычныя рэсурсы. Адпаведныя кадры паказала прэс-служба ССА.
Пасля выяўлення лагістычных шляхоў супраціўніка і яго баявых пазіцый ваенныя ССА разам з іншымі падраздзяленнямі Сіл бяспекі і абароны нанеслі дакладныя ўдары па ключавых аб'ектах.
У выніку былі знішчаны некалькі артылерыйскіх установак, у тым ліку 152-мм гаўбіцы МСТА-Б і Д-20, палявыя арсеналы з боепрыпасамі і тры адзінкі бранятэхнікі ворага.
«Што адбываецца пасля выяўлення варожых лагістычных шляхоў, тэхнікі і пазіцый артылерыі? На гэты раз аператары ССА разам з Сіламі бяспекі і абароны знішчылі 152-мм гаўбіцы МСТА-Б і Д-20, палявыя арсеналы і тры адзінкі бранятэхнікі ворага», - адзначылі ў прэс-службе.