BE RU EN

У Беларусі падаражэюць цыгарэты

  • 26.09.2024, 15:28

З 1 кастрычніка.

З 1 кастрычніка ў Беларусі падаражэюць цыгарэты. МПЗ апублікавала кошты, якія раней задэкларавалі вытворцы і імпарцёры тытунёвых вырабаў.

Паводле звестак МПЗ, на 30 капеек з 1 кастрычніка падаражэе шэраг найменняў Pall Mall Nano, а на 20 капеек - Pall Mall Dem. На 15-20 капеек паднімуцца кошты некаторых цыгарэт Kent.

Кошт Rothmans Blue вырасце на 20 капеек да 5,8 рубля. Такое ж падвышэнне чакае тры віды Rothmans Click.

На 5 капеек будзе павялічаны кошт некаторых відаў "Кароны".

Цыгарэты Lucky Strike падаражэюць на 30 капеек.

Апошнія навіны