BE RU EN

У рэйсавым аўтобусе з Польшчы знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў

  • 26.09.2024, 15:17

Іх схаваў кіроўца.

Супрацоўнікі памежнай службы Беларусі ў пункце пропуску "Берасце" знайшлі 19 каралеўскіх пітонаў у пасажырскім аўтобусе, які прыбыў з Польшчы.

Рэптылій перавозілі ў тайніку пад прыступкамі аўтобуса, іх знайшлі пры рэнтгенаўскім абследаванні транспартнага сродку. У схованцы былі пяць пластыкавых кантэйнераў з пітонамі і шэсць манометраў вагой 40 кг.

Кіроўца аўтобуса паведаміў, што невядомы чалавек папрасіў яго перавезці незвычайны груз з Варшавы ў Менск. Пітонаў трэба было перадаць нейкай асобе ў Менску. Але кантактаў гэтага чалавека ў яго не было. У дачыненні парушальніка была распачатая адміністрацыйная справа.

Пітонаў незвычайнай афарбоўкі аддалі Менскаму заапарку.

Апошнія навіны