BE RU EN

У Расеі скандал: «ваенны карэспандэнт» расказаў аб буйной праблеме войска РФ

  • 26.09.2024, 15:00

Інфармацыя патрапіла ў прэсу.

Расейскія вайсковыя прапагандысты скардзяцца, што грашовыя зборы на дапамогу расейскаму войску былі дыскрэдытаваныя, у выніку чаго расейцы пералічваюць Z-ваенкарам усё менш грошай, піша «Дыялог.UA».

Адзін з расейскіх вайсковых блогераў у сваім Telegram-канале паведаміў, што мае намер спыніць праграму збору грошай і дапамогі расейскім вайскоўцам, паколькі ў апошні час ён не можа закрыць зборы і вымушаны даплачваць свае грошы для гэтага.

«Вельмі моцна стамляюся ад працы гуманітаршчыка і застаюся без грошай, бо часта закрываю іх за свой кошт», - прызнаецца прапагандыст.

Сітуацыя абвастрылася пасля таго, як на крадзяжы быў злоўлены цэлы шэраг Z-каналаў.

Апошні буйны скандал здарыўся з «валанцёркамі» Кацяй і Валяй з Данецка, якіх загінулыя расейскія аператары БПЛА Эрнэст і Гудвін абвінавацілі ў махлярстве і прысваенні сабраных сродкаў.

Астатнія Z-ваенкары на працягу апошніх месяцаў набылі сабе дарагія аўтамабілі і нават нерухомасць, выкарыстоўваючы сабраныя з расейцаў грошы для сваіх патрэб.

Пасля таго як інфармацыя патрапіла ў расейскую прэсу, расейцы пачалі адмаўляцца ад грашовых данатаў.

Апошнія навіны