BE RU EN

Літва скасоўвае чарговую дамову з Беларуссю

  • 26.09.2024, 12:33

Дамова была падпісаная яшчэ ў 1996-м годзе.

Урад Літвы ўхваліў ініцыятыву Міністэрства фінансаў аб скасаванні дамовы аб мытным супрацоўніцтве з Беларуссю. Цяпер Вільня павінна накіраваць ноты праз дыпламатычныя каналы, пасля чаго тэрмін пагадненняў скончыцца праз паўгода. Нагадаем, абедзве стараны падпісалі дамову яшчэ ў 1996 годзе. Такім чынам яна праіснавала амаль 30 гадоў.

"Улічваючы геапалітычную сітуацыю, а таксама той факт, што на практыцы памежнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва поўнасцю прыпыненае і немагчымае з гэтымі дзяржавамі, пагадненні мэтазгодна дэнансаваць", - падкрэслілі ў Міністэрстве фінансаў Літвы.

Там дадалі, што двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ў галіне мытнай дзейнасці, укладзеныя Вільняй яшчэ да ўступлення Літвы ў Еўразвяз, таксама не маюць больш "практычнай каштоўнасці".

Нагадаем, раней Сейм Літвы прыняў пастанову аб дэнансацыі пагадненняў з Беларуссю і Расеяй, якія тычацца заахвочвання і абароны ўзаемных інвестыцый.

Апошнія навіны