BE RU EN

«Так прыемна, што моладзь шануе чужую працу»

  • 26.09.2024, 11:00

Буфетчыца педкаледжа ў Пінску захапляе сваім майстэрствам студэнтаў і сацсеткі.

Супрацоўніца буфета пінскага педкаледжа стала зоркай TikTok пасля таго, як на старонцы навучальнай установы апублікавалі ролік пра яе працу, піша «Зеркало».

«Happy house у Надзеі пачынаецца, калі прыходзіць 150 галодных студэнтаў», - так падпісанае відэа.

Студэнты і карыстальнікі захопленыя яе працай і тым, як яна спраўляецца з такой нагрузкай за некалькі хвілін:

• «Яна праходзіць узровень у кухоннай ліхаманцы ў рэальным жыцці».

• «Хоць я ўжо другі год як не вучуся, магу сказаць адно… Яна святая жанчына».

• «Так прыемна, што моладзь шануе чужую працу».

• «Самая лепшая».

• «У нас побач «Пяцёрка» і шаўрмецкая, так што нашым кухаркам пашанцавала».

Ролік паглядзелі ўжо больш за 400 тысяч разоў.

Некаторыя каментатары прыгадалі свае студэнцкія гады і «знакамітых» супрацоўнікаў іх студэнцкіх сталовак і таксама падзяліліся сваімі гісторыямі.

Апошнія навіны