BE RU EN

Павал Дураў назваў свой заробак

  • 25.09.2024, 21:50

Заснавальнік Telegram здзівіў парыжскіх следчых.

Падчас допыту ў Парыжы Павел Дураў ацаніў свой гадавы заробак на адзін дырхам ААЭ, піша Le Monde. Гэта менш за адзін беларускі заробак. І гэта нібыта ягоны заробак за год.

Хоць Павал Дураў амаль нічога не плаціць сабе, генеральны дырэктар Telegram з'яўляецца мільярдэрам. Агульная маёмасць Дурава ацэньваецца на 9–15 мільярдаў даляраў.

Пракуратура Парыжа, паводле звестак Le Monde, спачатку прасіла ўстанавіць для Дурава заклад памерам 20 мільёнаў еўраў, але ў выніку знізіла памер да 5 мільёнаў.

Апошнія навіны