BE RU EN

Беларусы запатрабавалі вызваліць палітвязняў ля амбасады ў Брусэлі

  • 25.09.2024, 21:14

Яны пакінулі петыцыю з больш як 80 тысячамі подпісамі.

82 281 подпіс за вызваленне беларускіх палітвязняў пакінулі ў сераду пад дзвярыма амбасады Беларусі ў Брусэлі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

25 верасня – дзень нараджэння Алеся Бяляцкага, нобелеўскага лаўрэата міру, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна». Яму спаўняецца 62 гады. Рэжым Лукашэнкі асудзіў праваабаронцу на 10 гадоў калоніі.

Акцыі ў падтрымку Бяляцкага ды іншых беларускіх палітвязняў адбыліся ў розных гарадах свету. Правесці акцыю каля амбасады Беларусі ў Брусэлі прапанавалі праваабаронцы Libereco.

Апошнія навіны