BE RU EN

Беларус выйграў на анлайн-турніры ў покер $1,1 млн

  • 25.09.2024, 18:30

Ілля Анацкі заняў шостае месца.

Беларус Ілля Анацкі заняў шостае месца ў покерным турніры Main Event серыі 2024 WSOP Online, што прынесла яму 1 096 180 даляраў прызавых, піша «Беларусь и мир».

У анлайн-турніры, які працягваўся амаль 28 гадзін і скончыўся 25 верасня, узялі ўдзел 6 146 гульцоў. Кожны ўклаў 5000 даляраў у якасці ўступнага ўнёску. У выніку прызавы фонд турніру склаў фантастычную суму — 29 193 500 даляраў. Гэта гарантавала вялізныя выйгрышы тым, хто пратрымаўся да канца.

Наш суайчыннік стартаваў за фінальным сталом на чацвёртым месцы. Аднак некалькі няўдалых для яго раздач са значнай стаўкай цягам гульні паступова зрабілі яго аўтсайдэрам. Калі ў Іллі заставалася толькі блізу 4 млн фішак супраць 42 млн у найбліжэйшага спаборніка, ён пайшоў ва-банк і саступіў амерыканцу Айзеку Бэрану.

Пераможцам жа турніру стаў аўстрыец Морыц Дзітрых. Ён атрымаў 4 021 012 даляраў. Для параўнання, расеец Яўген Акімаў, які заняў другое месца, зарабіў 3 099 896 даляраў, бразілец Руі Невеш Ферэйра, які апынуўся трэцім — 2 390 418 даляраў. І нават апошні з фінальнай дзявяткі — літовец Аўдрус Стакеліс — 502 771 даляр.

Апошнія навіны