BE RU EN

Украінскія ўлады: У ваколіцах Вуглядара расейцаў няма

  • 25.09.2024, 17:11

Але ДРГ спрабуюць прарывацца да горада.

Расейскія дыверсійна-выведвальныя групы спрабуюць прарывацца ў горад Вугледар Данецкай вобласці, але Сілы абароны Украіны іх знішчаюць, распавёў кіраўнік Данецкай АВА Вадзім Філашкін у сераду, 25 верасня, у эфіры тэлемарафона Адзіныя навіны.

З яго слоў, на подступах да Вуглядара ўкраінскія вайскоўцы спалілі «вялікую колькасць варожай тэхнікі».

«На ўскраінах горада ворага яшчэ няма, заходзяць ДРГ, але нашы абаронцы спрабуюць іх выбіць, гэта значыць, горад яшчэ не захоплены, і будзем спадзявацца, што гэтага не адбудзецца», - сказаў Філашкін.

Цяпер у горадзе застаюцца блізу 100 чалавек, якія адмаўляюцца выязджаць. У Вуглядар ужо амаль не завозяць гуманітарную дапамогу, бо ўсе шляхі прастрэльваюцца.

Апошнія навіны