BE RU EN

Зніклага пад Карэлічамі мужчыну шукалі паўгода

  • 25.09.2024, 16:44

Яго забілі і кінулі ў калодзеж.

У сакавіку ў міліцыю звярнулася жыхарка Карэліцкага раёна з заявай аб знікненні 59-гадовага знаёмага. Тады ўстанавіць месцазнаходжанне мужчыны не ўдалося.

Аднак увесь гэты час пошукі зніклага без вестак працягваліся. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Гарадзенскай вобласці разглядалі розныя версіі, у тым ліку крымінальную, піша newgrodno.by.

Пасля крымінальная версія стала асноўнай і атрымала пацвярджэнне. Падазраваны затрыманы міліцыяй.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны