BE RU EN

«А што за гломазд Лукашэнка прыцягнуў у краіну»

  • 25.09.2024, 12:38

Якія наступствы мае выбух расейскай ракеты "Сармат" для Беларусі.

Выпрабаванні расейскай ракеты "Сармат", якія скончыліся знішчэннем інфраструктуры касмадрома "Плясецк", маюць дастаткова далёкасяжныя наступствы, піша Telegram-канал "Нік і Майк":

- Па-першае, гэта чарговае пацвярджэнне таго, што сам грозны прадукт атрымаўся, мякка скажам, сыры, а ставіць на ўзбраенне выраб спяшаліся, бо патрэбны быў піяр.

Па-другое, гэта пацвярджэнне ўзроўню дэградацыі "ядзернага шчыта" агулам. Агулам тэхналогіі грунтуюцца на мадэрнізацыі нямецкіх распрацовак часоў Другой сусветнай вайны (гібель "Курска" з гэтай жа серыі).

Па-трэцяе, у Менску таксама давядзецца задумацца Лукашэнку, а што, уласна кажучы, за гломазд ён прыцягнуў у краіну ў якасці шчыта. Кампетэнцый у вайсковай хунты яшчэ меншыя, чым у расейскага супольніка.

На вялікі жаль, прызнаем: нават нягледзячы на сваю архаічнасць, жалеза, якое маецца ў распараджэнні ў новай восі зла, можа нарабіць бед. І абавязкова наробіць, калі яго не канфіскаваць.

Апошнія навіны