BE RU EN

WP: Украіна можа пачаць контрнаступ у 2025 годзе

  • 25.09.2024, 12:11

Але ёсць дзве ўмовы.

Украінскія вайскоўцы могуць пачаць контрнаступ у 2025 годзе, аднак для гэтага ёсць некалькі ўмоў. Такі контрнаступ стане магчымым, калі нашая дзяржава павялічыць мабілізацыйныя магчымасці, а заходнія партнёры будуць даваць больш зброі і ў больш кароткія тэрміны.

Такое меркаванне выказаў старшы навуковы супрацоўнік Рады ў міжнародных дачыненнях Макс Бут у сваім артыкуле для The Washington Post. На ягоную думку, абаронцы Украіны маглі б пачаць контрнаступ пры ўмове нарошчвання мабілізацыі і паскораных паставак заходняга ўзбраення.

Ён адзначыў, што ўкраінцы зараз вядуць самую цяжкую частку вайны. Найбліжэйшыя месяцы будуць вельмі складанымі для Украіны, бо яна будзе працягваць абараняць свае пазіцыі і аднаўляць разбураную і пашкоджаную энергетычную інфраструктуру. Таму, паводле Бута, вельмі важна, каб Захад не пахіснуўся ў сваёй падтрымцы Украіны.

“Наперадзе нас чакаюць цяжкія месяцы, пакуль Украіна з усіх сіл спрабуе ўтрымаць свае лініі фронту і аднавіць разбураную энэргетычную інфраструктуру. Захад павінен паказаць, што не завагаецца ў сваёй падтрымцы. Украінцы, якія нясуць на сабе асноўны цяжар гэтага жудаснага канфлікту, дакладна не вагаюцца”, - напісаў Макс Бут.

У той жа час ён звярнуў увагу, што Украіне важна таксама самастойна вучыцца забяспечваць сябе тэхнікай і ўзбраеннем, бо дапамога ад іншых дзяржаў можа быць нестабільнай.

Таксама Бут адзначыў, што ЗША павінны даць дазвол Украіне біць углыб краіны-агрэсаркі Расеі амерыканскай зброяй, бо гэта дапаможа стрымлівацца расейскіх акупантаў і дазволіць Украіне перайсці ў актыўны контрнаступ у наступным годзе.

Апошнія навіны