BE RU EN

Беларуска шэсць гадоў не хадзіла ў адпачынак

  • 25.09.2024, 11:55

Кожны раз начальства казала, што яна на яго не мае права.

Падаецца, гэта рэкорд: гомелька 6 гадоў не магла пайсці ў адпачынак. Яна працавала ў медычнай установе, але надумала ўзяць падпрацоўку прыбіральшчыцай у іншым месцы, каб сабраць ашчадак да пенсіі, паведамляе onliner.by.

— Штогод звярталася да наймальніка і вусна, і пісьмова з просьбай даць мне працоўны адпачынак, аднак кожны раз атрымлівала адмову са словамі: «Прыбіральшчыца на яго не мае права», — кажа жанчына, гісторыю якой апісвае выданне 1prof.by.

Гомелька пайшла да прафсаюзнага юрыста, той пацвердзіў, што на працоўны адпачынак маюць права ўсе работнікі, незалежна ад пасады і ўкладзенай працоўнай дамова (на асноўным месцы працы або ў сумяшчальніцтве).

Наймальнік прызнаў, што працаўніцы сапраўды не давалі адпачынак, і прапанаваў ёй прамінулай датай укласці дамову на выкананне паслуг: у такім выпадку адпачынак сапраўды не прадугледжаны — дні адпачынку за 6 гадоў былі б страчаныя.

Калі жанчына адмовілася яе падпісваць, ёй кампенсавалі нявыдадзены адпачынак за 2 гады.

Але і тут наймальнік не меў рацыі: кампенсаваць грашыма можна толькі частку адпачынку, якая перавышае 21 дзень, а ў гэтай сітуацыі працаўніца наогул не была ў адпачынку. У выніку наймальніку ўсё ж такі давядзецца паводле закону адправіць працаўніцу ў адпачынак.

Апошнія навіны