BE RU EN

Мінабароны Брытаніі: Страты расейцаў дасягнулі піка

  • 25.09.2024, 11:42

Шакавальныя лічбы.

З ацэнкі Мінабароны Вялікабрытаніі, у апошнія чатыры месяца Расея несла самыя вялікія штодзённыя страты з пачатку вайны. З ацэнкі брытанскіх вайскоўцаў, у траўні РФ страчвала ў сярэднім 1 262 вайскоўцы кожны дзень забітымі і параненымі, у чэрвені – 1 163, у ліпені – 1 140, а ў жніўні – 1 187. Чакаецца, што ў верасні страты УС РФ у сярэднім таксама будуць перавышаць1 тысячу на дзень, напісаў сайт New York Post 24 верасня.

Афіцыйныя асобы Вялікабрытаніі заявілі, што колькасць страт Крамля дасягнула піка ў траўні, праз бесчалавечныя баі ўХаркаве. Яны былі амаль у чатыры разы большыя, чым у сакавіку 2022 года, першым поўным месяцы пасля пачатку ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны, калі, паводле звестак афіцыйных асоб Вялікабрытаніі, яна страчвала амаль 386 салдат на дзень.

Паводле ацэнак выведкі Вялікабрытаніі, каля мільёна вайскоўцаў з абодвух бакоў былі забітыя або параненыя з таго часу, як Расея пачала сваё ўварванне ў лютым 2022 года.

Расея, магчыма, панесла больш за 610 тысяч страт. Заходняя выведка падлічыла, што колькасць забітых расейцаў набліжаецца да 200 тысяч, колькасць параненых складае амаль 400 тысяч, паводле артыкула ў Wall Street Journal.

Апошнія навіны