BE RU EN

У Менску сілавікі затрымалі завуча школы

  • 25.09.2024, 11:33

Яна адмаўляе сваю віну.

Намесніца дырэктара ў навучальнай працы адной з менскіх школ затрымалі паводле падазрэння ў пакіданні каментароў. Яе «пакаяннае» відэа апублікаваў 25 верасня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

- Сёння я знаходжуся ў міліцыі Менска паводле падазрэння ў пакіданні каментароў. Я каментары не пакідала, - сказала жанчына.

У роліку, які апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, паказаныя таксама допісы, якія, як сцвярджаюць аўтары рэсурсу, былі пакінутыя затрыманай. У іх змяшчалася крытыка дзеянняў сілавікоў і чыноўнікаў.

Апошнія навіны