BE RU EN

Reuters: Расея плануе перадаць еменскім хусітам супрацькарабельныя ракеты

  • 25.09.2024, 11:08

Перамовы вядзе Іран.

Іран выступае пасярэднікам у перамовах паміж Расеяй і еменскімі хусітамі аб перадачы сучасных супрацькарабельных ракет.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Адзначаецца, што Расея пакуль не наважылася перадаць ракеты "Яхонт" (вядомыя як П-800 "Онікс" - рэд.), якія дазволяць баевікам дакладней знішчаць камерцыйныя судны ў Чырвоным моры і ўзмоцняць пагрозу для амерыканскіх і еўрапейскіх вайсковых караблёў, якія іх абараняюць.

Двое знаёмых з перамовамі мясцовых чыноўнікаў паведамілі, што хусіты і расейцы сустракаліся ў Тэгеране, сама меней, двойчы ў гэтым годзе, і што перамовы аб прадастаўленні дзясяткаў ракет з радыусам дзеяння амаль 300 км працягваюцца, а далейшыя сустрэчы ў Тэгеране чакаюцца на працягу наступных тыдняў.

Адна з крыніц паведаміла, што перамовы пачаліся пры прэзідэнце Ірана Эбрагіме Раісі, які загінуў у майскай аварыі гелікаптэра.

З лістапада хусіты неаднаразова наносілі ўдары з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет па судах у найважнейшых суднаходных шляхах Чырвонага мора, каб прадэманстраваць падтрымку палестынцам у вайне з Ізраілем у Сектары Газа.

Яны патапілі, сама меней, два судны і захапілі яшчэ адно, парушыўшы сусветны марскі гандаль, прымусіўшы суднаходныя кампаніі перанакіроўваць грузы, павялічыўшы выдаткі на страхаванне суднаў, якія курсуюць па Чырвоным моры.

Раней Расея пастаўляла ракеты "Яхонт" арганізацыі "Хезбала", якая падтрымліваецца Іранам.

“Расея вядзе перамовы з хусітамі аб перадачы звышгукавых супрацькарабельных ракет “Яхонт”, Іранцы выступаюць пасярэднікамі ў перамовах”, - заявіла крыніца ў заходняй выведцы.

Афіцыйны спікер еменскіх хусітаў сказаў, што не чуў пра падобныя перамовы.

Апошнія навіны