BE RU EN

Трамп: Мне сказалі, што расейцы перамаглі Напалеона і Гітлера

  • 25.09.2024, 11:00

Кандыдат ад рэспубліканцаў заявіў, што "выведзе ЗША з вайны".

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп, выступаючы на перадвыбарным мерапрыемстве ў Джорджыі, заявіў, што выведзе ЗША з вайны ва Украіне, калі ўзначаліць краіну.

На думку Трампа, дзейны прэзідэнт Джо Байдэн і віцэ-прэзідэнтка, кандыдатка на пасаду кіраўніка дзяржавы ад дэмакратаў Камала Гарыс "уцягнулі" ЗША ў канфлікт, і краіна "затрымалася" ў ім. Трамп мяркуе, што менавіта ён здольны закончыць ваенныя дзеянні, аб чым рэгулярна заяўляе.

Трамп нагадаў словы Байдэна аб тым, што ЗША будуць дапамагаць Украіне, пакуль не будзе дасягнуты мір. “Што адбудзецца, калі яны [расейцы] перамогуць? Вось што яны робяць - яны ваююць. Нехта аднойчы сказаў мне, што яны перамаглі Гітлера, яны перамаглі Напалеона. Вось што яны робяць”, - заявіў 78-гадовы кандыдат ад рэспубліканцаў.

Апошнія навіны