BE RU EN

У Беларусі вужакі ўсё часцей запаўзаюць у дамы

  • 25.09.2024, 10:43

Ратавальнікі расказалі, што ў такіх выпадках рабіць.

На Браслаўшчыне пачасціліся выпадкі, калі вужакі запаўзаюць у жыллё чалавека, піша раённая газета "Браслаўская зорка". Як выгнаць няпрошаных гасцей, расказалі ў МНС.

У выпадку з'яўлення вужакі ў вашай кватэры ратавальнікі настойліва рэкамендуюць не спрабаваць злавіць яе самастойна.

Жыхарам трэба пакінуць дом, папярэдзіць родных, суседзяў пра інцыдэнт і выклікаць на месца ратавальнікаў.

"Чакайце прыбыцця спецыялістаў для надання дапамогі", - параілі ў МНС.

Апошнія навіны