BE RU EN

Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады

  • 25.09.2024, 10:34

Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння запар, які Нобэлеўскі лаўрэат сустракае за кратамі.

Заснавальніку і кіраўніку праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму 25 верасня споўніўся 62 гады. Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння запар, які Алесь сустракае за кратамі.

Нагадаем, што заснавальніка і кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Яго абвінавацілі ў "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", асудзіўшы на 10 гадоў калоніі. Ні ў адным з артыкулаў, якія былі выстаўленыя судом, Алесь Бяляцкі не прызнаў віны.

У снежні 2022 года, ужо знаходзячыся за кратамі, Алесь Бяляцкі быў уганараваны Нобэлеўскай прэміі міру. Узнагароду атрымлівала ягоная жонка Наталля Пінчук.

У траўнік 2023 года кіраўнік “Вясны” быў этапаваны ў папраўчую калонію № 9 у Горках, у якой зняволеныя, асабліва паводле палітычных артыкулаў, зазанаюць сапраўдныя катаванні.

Калектыў Charter97.org далучаецца да віншаванняў з днём нараджэння і зычыць Алесю Бяляцкаму найхутчэйшага выхаду на волю.

Апошнія навіны