BE RU EN

Звесткі пра стан паветра ў Гомелі і Жлобіне засакрэцілі

  • 25.09.2024, 9:30

Без тлумачэння прычын.

Чыноўнікі схавалі звесткі пра якасць паветра ў Гомелі і Жлобіне. Белгідрамет звычайна публікуе такую інфармацыю, аднак у апошняй справаздачы гэтых гарадоў чамусьці няма, паведамляе «Еўрарадыё».

Звесткі публікавалі заўсёды. Але без тлумачэння прычын напярэдадні надумалі такога не рабіць.

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што дым ад пажараў на мяжы Украіны і Расеі зноў ідзе на Беларусь, найперш на Гомельшчыну. Мясцовыя жыхары скардзяцца на якасць паветра.

Апошнія навіны