BE RU EN

«У 2025 годзе расейцы атрымаюць як мае быць»

  • 25.09.2024, 8:11

Крэмль пайшоў на фінансавае самагубства.

Выданне Bloomberg выступіла з сенсацыйным артыкулам аб планах Крамля ў 2025 годзе павялічыць выдаткі на вайну на 3 трлн рублёў да 13,2 трлн.

Калі гэтая інфармацыя дакладная, расейскай эканоміцы ўжо не пазбегнуць катастрафічнага сцэнару. Пра гэта распавёў у каментары YouTube-каналу “Хадаркоўскі LIVE” вядомы расейскі эканаміст Вячаслаў Шыраеў.

Ён назваў "фінансавым самагубствам" планы Крамля павялічыць абаронны бюджэт Расеі.

“У наступны год уваходзіць з павялічанымі на 3 трлн рублёў ваеннымі выдаткамі - гэта, вядома, самагубства. Бюджэтнае самагубства, найперш. Ва ўмовах, калі эканоміка стагнуе, інфляцыя разганяецца, і Цэнтрабанк падвышае стаўку, нягледзячы ні на што і не можа ніяк спыніцца”, - распавёў экспэрт.

Ён нагадаў, што раней кіраўніца Цэнтрабанка Расеі Эльвіна Набіуліна анансавала новае павелічэнне адсоткавай стаўкі, калі бюджэт краіны не будзе дастаткова ашчадным. І мяркуючы з усяго, пазбегнуць гэтага сцэнару не атрымаецца.

“У яе не застанецца ніякага выбару, акрамя як зноў падвышаць стаўку. І мы гэта ўбачым у кастрычніку. А гэта будзе азначаць, што, з іх меркавання, узяць грошай на вайну няма адкуль, што гэта толькі разгоніць інфляцыю. Гэта вельмі сур'ёзныя званкі для людзей, якія думаюць, што рабіць са сваімі ашчадкамі, з купляй нерухомасці… Тое, што бюджэт выкацілі з павялічанай на 3 трлн рублёў сумай выдаткаў на вайну, - вельмі негатыўны сігнал для ўсіх”, - паведаміў Шыраеў.

Ён адзначыў, што зараз у Фондзе нацыянальнага дабрабыту засталося ўсяго блізу 4 трлн рублёў. У будучыні ён будзе "абнулены" падвышэннем выдаткаў на абаронку.

“Ён будзе поўнасцю вычарпаны. І пасля гэтага прыкладна ў сярэдзіне 2025 года пачнецца некантраляванае падзенне, бюджэтны крызіс - усё як мае быць. Менавіта першая палова 25 года будзе для насельніцтва апошнімі месяцамі ўяўнага спакою, калі людзям з тэлевізара будуць казаць, што "ў Багдадзе ўсё спакойна" і людзі будуць верыць. Далей верыць ужо не атрымаецца”, - канстатаваў эканаміст РФ.

Апошнія навіны