BE RU EN

Ізраіль знішчыў у Ліване 400 пускавых установак для ракетаў сярэдняй далёкасці

  • 24.09.2024, 20:01

ВПС Ізраіля атакавалі ўжо 1500 тэрарыстычных цэляў у 200 раёнах Лівана.

У ходзе аперацыі «Паўночныя стрэлы» ізраільскія ВПС атакавалі ўжо 1500 тэрарыстычных цэляў у 200 раёнах Лівана. Былі знішчаныя блізу 400 пускавых установак «Хезбалы» для ракетаў сярэдняй далёкасці, блізу 70 складоў са зброяй і блізу 80 БПЛА і крылатых ракетаў. Пра гэта ўвечары 24 верасня паведамляе прэс-служба ЦАХАЛу.

Знішчальныя эскадрыллі і БПЛА ВПС Ізраіля выканалі блізу 3000 гадзінаў палётаў. У атаках былі задзейнічаныя больш за 250 самалётаў, якія скінулі блізу 2000 боепрыпасаў.

«Хезбала» сёння прадаўжае абстрэльваць ізраільскія гарады: за няпоўны дзень групоўка выпусціла па Ізраілі блізу 300 ракетаў.

Апошнія навіны