BE RU EN

Выбарцы ключавых штатаў мяркуюць, што Трамп мае больш шанцаў скончыць вайну, чым Гарыс

  • 24.09.2024, 18:51

Апытанне.

Выбарцы ў шасці ключавых штатах ЗША мяркуюць, што былы прэзідэнт Дональд Трамп мае больш шанцаў, чым віцэ-прэзідэнтка Камала Гарыс, скончыць войны ва Украіне і Газе, а таксама эфектыўна адрэагаваць на патэнцыйную атаку Кітая на Тайвань і прасоўваць інтарэсы ЗША на міжнароднай арэне.

Пра гэта сведчыць новае апытанне Інстытута глабальных спраў, звесткі якога прыводзіць Axios.

Згодна з апытаннем, выбарцы па ўсёй краіне ўважаюць Гарыс (52% супраць 48%) больш здольнай рашуча абараняць інтарэсы ЗША.

Але Трамп лідаруе ў гэтай катэгорыі з вынікам 56% супраць 44% сярод выбарцаў Арызоны, Джорджыі, Мічыгана, Невады, Пенсільваніі і Вісконсіна.

Разрыў на карысць Трампа большы (58% супраць 42%) у вагальных штатах у пытанні аб тым, хто з большай імавернасцю пакладзе канец войнам у Газе і Украіне.

З тым жа разрывам 58% супраць 42% выбарцы ў вагальных штатах мяркуюць, што Трамп больш схільны эфектыўна рэагаваць, калі Кітай зробіць агрэсіўны крок у дачыненні да Тайваня.

Трамп таксама апярэджвае Гарыс (56% супраць 44%) у вагальных штатах у сваім фірмовым пытанні - іміграцыйнай палітыцы.

Гарыс крыху апярэджвае Трампа на нацыянальным узроўні ў пытаннях аб тым, хто больш эфектыўна адрэагуе на вялікі сусветны крызіс (52% супраць 48%) або палепшыць рэпутацыю Амерыкі (53% супраць 47%).

Замежнапалітычнае бачанне Гарыс менш дакладна вызначанае для выбарцаў, чым бачанне Трампа, асабліва ў вагальных штатах, якія кампанія Трампа бамбардзіравала мэсэджамі цягам некалькіх месяцаў.

Апошнія навіны