BE RU EN

УСУ атакавалі крытычна важны для войска РФ камбінат «Каменскі»

  • 24.09.2024, 18:46

Там вырабляюць паліва для ракетных рухавікоў.

У ноч з 22 на 23 верасня ў горадзе Каменску-Шахцінскім у Растоўскай вобласці спрацавала СПА.

Паводле інфармацыі крыніц Astra ў экстранных службах рэгіёну, былі збітыя дзве неўстаноўленыя ракеты (меркавана, «Нептун»). Пры падзенні адной са збітых ракет на тэрыторыі прадпрыемства была пашкоджаная труба газазабеспячэння, таксама побач загарэлася трава.

Федэральнае казённае прадпрыемства «Камбінат «Каменскі» - адно з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў поўдня Расеі і горадаўтваральнае прадпрыемства горада Каменска-Шахцінскага. У 2011 годзе Сentral Intelligence Agency (ЦРУ) часткова рассакрэціла звесткі, звязаныя са стварэннем у СССР міжкантынентальнай балістычнай ракеты на цвёрдым паліве РТ-2 у амерыканскай класіфікацыі - SS-13 Savage. У дакументах ЦРУ камбінат у Каменску-Шахцінскім пазначаны як месца вытворчасці кампазітнага паліва для ракетных рухавікоў гэтага тыпу і размяшчэння выпрабавальных установак, звярнула ўвагу «Новая газета» яшчэ ў 2021 годзе.

Прадпрыемства ўжо атакавалі дроны ў красавіку 2024 года.

Апошнія навіны