BE RU EN

У Беларусь ідуць дажджы

  • 24.09.2024, 17:24

Будуць і навальніцы.

Уначы ў сераду, 25 верасня, на захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час ападкі магчымыя ўжо не толькі ў заходніх, але і ў цэнтральных раёнах краіны. Месцамі прагназуюцца навальніцы.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (месцамі на Гомельшчыне - да +6, у Менску - ад +11 да +13), удзень - 20-25 цяпла (на паўднёвым усходзе - да +28, у сталіцы - ад +21 да +23 градусаў).

У чацвер дажджы ўжо магчымыя амаль па ўсёй Беларусі. У дзённы час будзе 18-25 градусаў цяпла. Падобныя варункі надвор'я захаваюцца ў пятніцу.

Апошнія навіны