BE RU EN

Беларус сарваў чырвона-зялёны сцяг у Лунінецкім раёне

  • 24.09.2024, 15:59

І зламаў флагшток.

Тры гады таму прадавец крамы аграгарадка Дзятлавічы Лунінецкага раёна паскардзілася ў міліцыю, што ноччу нехта сарваў з будынка крамы чырвона-зялёны сцяг і зламаў флагшток.

На месца выклікалі экспэрта Дзяржкамітэта судовых экспэртыз. Недалёка ад крамы ён знайшоў бутэльку з-пад піва з адбіткам пальца. Аднак супадзенняў у базе не было.

Ужо ў 2024 годзе падчас кампаніі набору 21-гадовы мясцовы жыхар здаў у ваенкамаце адбіткі пальцаў. Неўзабаве яго затрымалі: высветлілася, ягоны адбітак супаў са знойдзеным на бутэльцы тры гады таму.

Сілавікі сцвярджаюць, што хлопец прызнаў сваю віну ў тым, што скраў дзяржаўны сцяг. Яму пагражае ад штрафу да трох гадоў турмы.

Апошнія навіны