BE RU EN

У Крамлі баяцца з'яўлення «новага Прыгожына»

  • 24.09.2024, 15:38

Дзяржаўная дума пайшла на выключныя меры.

У Расеі рыхтуюцца адпраўляць людзей у турмы і калоніі на пажыццёвы тэрмін за арганізацыю ўзброенага бунту.

Існая на сёння норма прадугледжвае пазбаўленне волі толькі на тэрмін ад 12 да 20 гадоў.

Узмацніць жорсткасць пакарання прапануе Камітэт Дзярждумы ў дзяржбудаўніцтве і заканадаўстве, там законапраект ужо ўхвалілі і, як стала вядома 23 верасня, адправілі на чытанне ў ніжнюю палату, паведамляе «Дыялог.UA».

Прадугледжваецца, што мера пакарання за арганізацыю і ўдзел ва ўзброеным бунце будзе стартаваць ад 15 гадоў.

Прадугледжана таксама пажыццёвае пазбаўленне волі і штраф да 1 млн рублёў у выпадку, калі бунт пацягне чалавечыя ахвяры ці іншыя цяжкія наступствы.

Указаная перастрахоўка прадказальная, бо параза войска РФ у Курскай вобласці, няздольнасць Пуціна і ўладаў у цэлым абараніць тэрыторыю выклікае абурэнне ў грамадстве.

Апошнія навіны