BE RU EN

Улады ўводзяць у зман гомельцаў

  • 24.09.2024, 14:55

У Гомелі зафіксаваны рэкордныя ўзроўні задымленасці.

У ноч на 24 верасня ў Гомелі былі зафіксаваныя значныя перавышэнні дапушчальных узроўняў забруджвання паветра цвёрдымі часціцамі з-за пажараў у экасістэме. «У горле дзярэ», «задыхнуцца можна», «на дварэ немагчыма дыхаць» - так гомельцы апісвалі сітуацыю ў сацсетках, піша «Флагшток».

Са звестак сэрвісу AirMQ, сапраўды, узроўні забруджвання паветра дасягалі рэкордных значэнняў. Карты Worldview ад NASA паказалі, што на Гомель зноў несла дым ад транспамежных пажараў паміж Браншчынай і Чарнігаўшчынай праз вайну РФ супраць Украіны.

У той жа час праўладныя каналы, рэагуючы на сітуацыю, падаюць звесткі МНС, у якіх сцвярджаецца, што «падстаў для асцярогі няма», а смог тлумачаць невялікімі пажарамі ў Гомельскай вобласці і гарэннем травы.

У інфармацыі неафіцыйнага канала выдання аблвыканкама згадваецца: «Варта сказаць, што дым ад пажараў даходзіць да нас і з Украіны», хаця напраўду гарыць тэрыторыя мяжы паміж РФ і Украінай - прымежжа Чарнігаўскай вобласці пастаянна абстрэльваюць расейскія вайскоўцы.

Апошнія навіны