BE RU EN

Лукашэнка: Трэба рыхтавацца да вайны

  • 24.09.2024, 14:43

Дыктатар пазаваў у ваеннай форме.

Лукашэнка зноў загаварыў пра вайну. Гэтым разам - на на Абуз-Лясноўскім ваенным палігоне.

“Старая формула: хочаш міру - рыхтуйся да вайны. Яшчэ раз хачу падкрэсліць (хоць чаго нам тут перад кімсьці апраўдвацца), што мы не збіраемся ваяваць, не жадаем ваяваць… Усё гэта ўжо сказанае. Гэта слухаюць, але робяць сваю справу, нашы супраціўнікі, нашы апаненты. Тыя, хто рыхтуецца супраць нас, будзем шчыра казаць, ваяваць.

Таму нам трэба рыхтавацца да вайны. І дай бог, каб гэтай вайны не было. Якой бы ні была вострая абстаноўка вакол Беларусі, мы пакуль не назіраем тэндэнцый да развязвання супраць нас вайны”, — заявіў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка даручыў "актуалізаваць задачы тэрытарыяльнай абароны з улікам сучасных умоў вядзення баявых дзеянняў".

Апошнія навіны