BE RU EN

Названы яшчэ адзін пункт «плана перамогі» Украіны

  • 24.09.2024, 14:35

УСУ павінны мець перавагу на полі бою.

“План перамогі” Украіны, які прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прэзентуе ў Злучаных Штатах Амерыкі, утрымлівае дакладнае бачанне крокаў, якія неабходна зрабіць для забеспячэння справядлівага і трывалага міру.

Запрашэнне Украіны ў NАТО з'яўляецца часткай гэтага Плана перамогі. Аб гэтым заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак падчас выступу ў Радзе міжнародных дачыненняў у Нью-Ёрку, піша unian.net.

Ён адзначыў, што "план перамогі" складаецца з вайсковай і дыпламатычнай частак.

“Мы павінны мець перавагу на полі бою, каб прымусіць Пуціна спыніць баявыя дзеянні. Мы вельмі стараемся. Без караблёў мы знішчылі Чарнаморскі флот. Не маючы перавагі ў паветры, мы спынілі расейскае прасоўванне на большасці кірункаў, у тым ліку ў Харкаве. Без страху мы вярнулі вайну ў Расею», - сказаў ён.

Ярмак адзначыў, што з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання Украіна нарасціла вытворчасць зброі ў шэсць разоў. Аднак ёй усё яшчэ бракуе рэсурсаў, тэхналогій і часу, каб вырабляць усё неабходнае.

Кіраўнік АП заклікаў супольнікаў павялічыць і паскорыць дастаўку пакетаў ваеннай дапамогі, падкрэсліўшы:

"Сродкі супрацьпаветранай абароны, беспілотнікі, сродкі радыёэлектроннай барацьбы, дальнабойныя сістэмы і артылерыйскія набоі - у нашым прыярытэтным спісе".

У рамках дыскусіі Ярмак акрэсліў перспектывы правядзення другога Саміту міру і папярэдняй падрыхтоўчай работы, якая прадугледжвае серыю тэматычных канферэнцый аб кожным з пунктаў Формулы міру.

Ён зазначыў, што запрашэнне Украіны ў NАТО з'яўляецца часткай Плана перамогі, і заклікаў партнёраў не звяртаць увагі на пагрозы аб эскалацыі з боку Расеі.

Апошнія навіны