BE RU EN

Літва скасоўвае пагадненне з Беларуссю аб інвестыцыях

  • 24.09.2024, 14:30

Сэйм краіны ўхваліў дакумент.

Сэйм Літвы сёння прыняў пастанову аб дэнансацыі пагадненняў з Беларуссю і Расеяй, прапанаваных прэзідэнтам краіны.

Парламентарыі падтрымалі разрыў пагаднення з Беларуссю, якое тычыцца заахвочвання і абароны ўзаемных інвестыцый. Аналагічная пастанова была прынятая і ў дачыненні да Расеі. Акрамя таго, Сэйм ухваліў дэнансацыю пагаднення з РФ, накіраванага на пазбяганне двайнога падаткаабкладання. Усе гэтыя дамовы былі падпісаныя ў 1999 годзе.

У афіцыйнай заяве Сэйма падкрэсліваецца, што дэнансацыя з'яўляецца апраўданай у святле бягучай геапалітычнай сітуацыі: Расея працягвае сваю вайсковую агрэсію супраць Украіны, а Беларусь актыўна яе падтрымлівае. Таксама зазначаецца, што праз вайну эканамічныя сувязі паміж краінамі значна аслаблі.

Дэпутатам трэба будзе правесці канчатковае галасаванне аб законапраектах. Пасля іх прыняцця ўрадам Беларусі і Расеі будуць паведамлена аб дэнансацыі. Згодна з умовамі пагадненняў, яны страцяць сілу праз 12 месяцаў пасля апавяшчэння, пры гэтым абарона раней зробленых інвестыцый будзе дзейнічаць яшчэ на працягу 10 гадоў.

Апошнія навіны