BE RU EN

Сілавікі зладзілі аблаву ў Глыбокім

  • 24.09.2024, 12:30

Затрыманы мінімум тры чалавекі.

У горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці падчас аблавы сілавікоў былі затрыманы як мінімум тры чалавекі. Іх “пакаянныя” відэа былі апублікаваныя ў тэлеграм-канале, звязаным з ГУБАЗіК.

Двух мужчын затрымалі на вуліцы з выкарыстаннем сілы. Адзін з іх заявіў, што з'яўляецца адміністратарам інстаграм-суполкі "Падслухана, Глыбокае". На камеру мужчыну прымусілі сказаць, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і здымаў тое, што адбывалася, на відэа.

Таксама была затрыманая дзяўчына, якую вымусілі прызнацца, што яна двойчы брала ўдзел у пратэстах. Як удакладняецца ў тэлеграм-канале ўсе затрыманыя "пройдуць у адной крымінальнай справе".

Апошнія навіны