BE RU EN

Палонны 19-гадовы акупант выдаў ваенныя таямніцы РФ

  • 24.09.2024, 12:13

УСУ прызналі атрыманую інфармацыю карыснай.

Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон маладога хлопца, які адразу выдаў сакрэты свайго камандавання. Дэталямі ў эфіры тэлемарафону падзяліўся в.а. прэс-афіцэра 33 асобная механізаваная брыгада УСУ Назар Вайцянкоў.

Ён расказаў, што падчас штурму 19 верасня на Курахаўскім кірунку захапілі ў палон расейскага байца, якому ўсяго 19 гадоў. Ён падпісаў кантракт з УС РФ, жадаючы служыць у Краснаярску, але замест «бяспечнай вайсковай будучыні» патрапіў на вайну. Перад расейцам узнік выбар - загінуць ад скіду з дрона або здацца ў палон і выдаць УСУ карысную для іх інфармацыю.

«Ён прабег па полі, мы яго правялі «Мавікам». Ён зайшоў да нас на пазіцыі, дзе мы ўжо падрабязней пагутарылі», - успомніў Вайцянкоў.

Паводле ягоных слоў, высветлілася, што хлопец служыў наводчыкам БМП.

«На пазіцыі да нас ён выскачыў абсалютна без брані і без зброі. Проста схаваўся ў бліндаж, чакаючы, што ж з ім адбудзецца далей. Шчыра, калі мы толькі яго сустрэлі з поля, ён адразу пачаў выдаваць усе свае сакрэты», - адзначыў прадстаўнік брыгады.

Расеец раскрыў назвы пасадак, месцы размяшчэння сіл, сродкаў і тылу УС РФ, лакацыі варожых шпіталяў і да таго падобнае. Вайцянкоў падкрэсліў, што гэтая інфармацыя будзе карыснай для знішчэння.

Апошнія навіны