BE RU EN

Аргентына абвясціла ў міжнародны вышук кіраўніка «прыязнай» да Лукашэнкі краіны

  • 24.09.2024, 9:15

Размова не пра Пуціна.

Суд у Аргентыне пастанавіў абвясціць у міжнародны вышук праз Інтэрпол кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадуру і кіраўніка МУС Дыядада Кабельё, якія абвінавачваюцца ў злачынствах супраць чалавечнасці, піша аргентынскае выданне La Nation са спасылкай на тэкст пастановы.

Палітыкаў абвінавачваюць у датычнасці да парушэння правоў чалавека. Іх прапануецца арыштаваць і экстрадаваць у Аргентыну для наступных следчых дзеянняў у крымінальнай справе.

«Было даказана, што ў Венесуэле існуе сістэматычны план рэпрэсій, гвалтоўных знікненняў людзей, катаванняў, забойстваў і пераследаў часткі цывільнага насельніцтва, распрацаваны як мінімум з 2014 года да сёння», — гаворыцца ў судовай пастанове, якую цытуе La Nation.

У пачатку верасня Аргентына заклікала пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) паспрыяць у выдачы ордэра на арышт Мадуры і іншых высокапастаўленых венесуэльскіх чыноўнікаў.

У ноце ўрада запыт Аргентыны быў абгрунтаваны «падзеямі, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле 28 ліпеня». Цэнтрвыбаркам Венесуэлы абвясціў пераможцам Мадуру (пры гэтым звесткі падліку 100% галасоў так і не былі апублікаваныя), а лідары апазіцыі заявілі, што іх кандыдат Эдмунда Гансалес атрымаў удвая больш галасоў. У краіне пачаліся масавыя пратэсты, праваабаронцы паведамлялі, што ў сутыкненнях з паліцыяй і вайскоўцамі загінулі мінімум 16 чалавек. Былі затрыманыя 2 тысячы чалавек, якіх улады пастанавілі накіраваць у турмы строгага рэжыму, пісала РБК.

Дарэчы, беларуская дэлегацыя, якую накіравала ў Венесуэлу для назірання за выбарамі Цэнтральная выбарчая камісія нашай краіны, «не зафіксавала якіх-небудзь парушэнняў».

Апошнія навіны