BE RU EN

Умераў: Украінскія дроны паказалі, што такое сапраўднае Moscow never sleeps

  • 23.09.2024, 20:24

Сёння дроны УСУ лётаюць больш чым на 1000 км.

Ва Украіне за апошні год у некалькі разоў павялічылі дальнабойныя магчымасці. Пра гэта ў калонцы для Forbes Ukraine, апублікаванай 23 верасня, паведаміў міністр абароны Рустэм Умераў.

Паводле ягоных словаў, у 2024 годзе толькі Мінабароны закантрактавала дронаў больш чым на 21 млрд грн і боепрыпасаў да іх яшчэ на 9 млрд грн.

«Нашы дроны паказалі, што такое сапраўднае Moscow never sleeps (Масква ніколі не спіць – заўв.), – напісаў Умераў. – Сёння ўкраінскія дроны лётаюць больш чым на 1000 км, далятаюць да Мурманска і Надволжа, знішчаюць расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы і аэрадромы».

Як адзначыў міністр, Украіна першай у свеце ўвяла тэхналогію «рою дронаў».

«Толькі за апошні год нам удалося знішчыць ці пашкодзіць больш за 200 цэляў на тэрыторыі ворага. Сярод іх – пункты кіравання, аэрадромы, караблі, сістэмы СПА і месцы дыслакацыі ваеннага асабовага складу РФ. Мы прымусілі ворага перабазаваць самалёты на аэрадромы ад мяжы на 250 км. У Чорным моры мы прымусілі расейскія караблі бегчы з вайсковых базаў у Крыме на ўзбярэжжа Краснадарскага краю», – расказаў Умераў.

Ён дадаў, што сілы абароны, не маючы паўнавартаснага флоту, за апошні год знішчылі 10 расейскіх надводных караблёў/катараў і адну падлодку.

Апошнія навіны