BE RU EN

Расея павялічыць выдаткі на войска да новага рэкорду

  • 23.09.2024, 20:09

Вайна абыдзецца расейцам на $142 мільярды за год.

Урад Расеі рыхтуецца зноў рэзка павялічыць выдаткі бюджэту на войска, каб аплаціць рахунак за вайну ва Украіне, якая ўжо абышлася расейскім падаткаплацельнікам на 22 трыльёны рублёў.

У 2025 годзе федэральная казна выдаткуе на артыкул нацыянальная абарона рэкордныя 13,2 трлн рублёў, або $ 142 млрд, паведамляе Bloomberg са спасылкай на праект закона аб бюджэце, які рыхтуецца да ўнясення ў Дзярждуму РФ.

У параўнанні з 2024 годам (10,8 трлн рублёў) ваенныя выдаткі павялічацца яшчэ на 22%, адносна 2023 года (6,8 трлн рублёў) – удвая, а калі параўноўваць з даваенным 2021-м (3,5 трлн) – стануць большыя практычна ў 4 разы. Ваенны бюджэт дасягне 6,2% нацыянальнага ВУП – узроўню ваенных дыктатураў Афрыкі (6,3% ВУП у Паўднёвым Судане), а дзель выдаткаў на войска ў казне – блізу 30% – застанецца на беспрэцэдэнтных адзнаках з часоў СССР.

Практычна кожны трэці рубель у бюджэце – 12,9 трлн рублёў усяго – будзе выдаткаваны на засакрэчаныя артыкулы. Агульны аб'ём такіх выдаткаў вырасце на 16% у параўнанні з гэтым годам, ці 1,8 трлн рублёў.

Апошнія навіны