BE RU EN

CNN: Падазраваны ў замаху на Трампа пакінуў ліст з апісаннем планаў

  • 23.09.2024, 19:24

Заклікаў «скончыць справу».

Падазраваны ў спробе замаху на кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа, Раян Уэслі Рут раней напісаў ліст, у якім прызнаўся ў намерах забіць Трампа. Пра гэта стала вядома з дакументаў паводле справы абвінавачання, паведамляе CNN у панядзелак, 23 верасня.

Са слоў сведкі, Рут пакінуў у яго некалькі месяцаў таму скрыню, у якой змяшчаліся боепрыпасы, металічная труба, розныя будаўнічыя матэрыялы, інструменты, чатыры тэлефоны і розныя лісты.

Адзін з лістоў змяшчаў прызнанне аб яго працяглых намерах забіць Трампа, што падмацоўвае версію аб замаху.

«Гэта была спроба забойства Дональда Трампа, але я вас падвёў. Я зрабіў усё магчымае і ўклаў усе свае намаганні. Цяпер гэта залежыць ад вас, каб скончыць справу; і я прапаную 150 000 даляраў таму, хто зможа выканаць гэтую задачу», - гаворыцца ў лісце.

Як піша CNN, Рут таксама патлумачыў свае матывы тым, што «Трамп разарваў стасункі з Іранам як дзіця, і цяпер Блізкі Усход распаўся».

Пракуроры дадалі, што Рут прыбыў у мястэчка, дзе размешчанае поле для гольфа Трампа, за некалькі дзён да інцыдэнту. У адным з яго тэлефонаў знайшлі пошукавы запіс у Google, як дабрацца з Фларыды ў Мексіку. Таксама мужчына меў рукапісны спіс дат і месцаў, дзе экс-прэзідэнт мусіў з'явіцца ў межах выбарчай кампаніі.

Дакументы абвінавачання былі афіцыйна пададзеныя ў панядзелак, напярэдадні судовага пасяджэння, на якім для Рута павінны былі прыняць пастанову аб яго далейшым утрыманні пад вартай.

Апошнія навіны