BE RU EN

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну

  • 23.09.2024, 18:50

Палітык плануе сустрэцца з беларускімі добраахвотнікамі.

Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну.

Аб сваёй сустрэчы з палітыкам у Кіеве паведаміў у Facebook украінскі пасол па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім.

З ягоных слоў, абмяркоўваліся «пытанні ўдзелу цяперашняга вайскова-палітычнага рэжыму Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны, шляхі кансалідацыі беларускіх дэмакратычных сілаў для дэмакратызацыі Беларусі, а таксама падтрымка беларускіх добраахвотнікаў, якія сёння ў складзе Узброеных сілаў Украіны разам з украінцамі вядуць барацьбу супраць расейскіх захопнікаў».

Паплечнікі Зянона Пазняка паведамілі, што ў палітыка таксама запланаваныя сустрэчы з беларускімі добраахвотнікамі.

Зянон Пазняк раней ужо прыязджаў ва Украіну падчас вайны, быў на фронце ў беларускіх добраахвотнікаў у Бахмуце.

Апошнія навіны