BE RU EN

Беларуска прызналася ў крадзяжы, які не ўчыняла, і папрасіла мужчыну даць супраць яе паказанні

  • 23.09.2024, 18:14

Навошта?

У Лагойскім раёне асудзілі 54-гадовага мясцовага жыхара, які даў ілжывыя паказанні падчас следства і ў судзе, паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.

Устаноўлена, што ў жніўні 2023 года абвінавачаны быў дапытаны следчымі ў якасці пацярпелага паводле крымінальнай справы аб крадзяжы маёмасці, якая яму належала. Яго папярэдзілі аб крымінальнай адказнасці за загадзя ілжывае паказанне, але ён падчас допыту ўказаў на жыхарку Менскага раёна, сказаўшы, што яна ўчыніла злачынства. Яго паказанні ў выніку сталі падставай да яе асуджэння ў лістападзе 2023 года за крадзеж. Пры гэтым жанчына пацвердзіла факт крадзяжу і цалкам прызнала віну.

Пасля стала вядома, што жанчына злачынства не ўчыняла, а абгаварыла сябе, каб пазбегнуць знаходжання ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. Пры гэтым яна папрасіла праз свайго знаёмага, каб абвінавачаны яе таксама абгаварыў.

Суд Лагойскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч.1 арт.401 КК і аштрафаваў на 70 базавых адзінак (2,8 тысячы рублёў). Акрамя таго, суд ужыў у дачыненні да яго прымусовыя захады бяспекі і лячэння ад алкагалізму.

Прыгавор не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Апошнія навіны