BE RU EN

Памёр бубнач гурта ABBA Роджэр Палм

  • 23.09.2024, 18:04

Музыка памёр ва ўзросце 75 гадоў.

Швэдскі бубнач Роджэр Палм, які працаваў з некалькімі вядомымі музыкамі, у тым ліку з гуртом ABBA, памёр ва ўзросце 75 гадоў. Аб гэтым паведаміла газета Aftonbladet са спасылкай на заяву сям'і Палма.

Са слоў сваякоў, музыка памёр ад наступстваў хваробы Альцгеймера.

Музычная кар'ера Роджэра Палма пачала актыўна развівацца ў 1970-х гадах. З гуртом ABBA ён запісаў некалькі песень, сярод іх — Dancing queen, Mamma mia, Thank you for the Music, Take a chance on me.

Таксама бубнач удзельнічаў у стварэнні песні Satellit для швэдскага спевака Тэда Гардэстада.

Акрамя таго, Палм быў удзельнікам поп-гуртоў Gimmicks, Beatmakers і Moonlighters, а таксама выступаў у якасці джазавага бубнача.

Сталымі ўдзельнікамі ABBA з'яўляюцца Бэні Андэрса, Ані-Фрыд Рэйс (Лінгстад), Б'ёрн Ульвеус і Агнета Фельтскуг. Роджэр Палм быў запрошаным музыкам.

Як паведамляў Charter97.org, у 2021 годзе ABBA выпусціла першы за 40 гадоў лет альбом.

Апошнія навіны