BE RU EN

У Расеі двое школьнікаў спалілі вайсковы верталёт

  • 23.09.2024, 17:19

Ім удалося пракрасціся на ахоўную тэрыторыю.

У расейскім Омску двое школьнікаў падпалілі верталёт Мі-8 на тэрыторыі вайсковай часці. За гэтую «дыверсію» ім нібыта паабяцалі грашовую ўзнагароду ў суме $20 тысяч.

Пра гэта паведамляе «Обозреватель» са спасылкай на расейскіх «ваенкараў». Невядомыя, з якімі падлеткі звязваліся праз Інтэрнэт, прапанавалі ім грошы за выкананне падпалу.

Школьнікі пагадзіліся на прапанову і, пракраўшыся на вайсковы аб'ект, падпалілі тэхніку. Аднак, пасля ўчынення злачынства яны не атрымалі абяцаных сродкаў, і неўзабаве былі затрыманыя расейскімі праваахоўнікамі.

Варта адзначыць, што ў ноч на 11 верасня ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ двое школьнікаў, адзін з якіх з'яўляецца сынам удзельніка вайны супраць Украіны, спалілі верталёт Мі-8. Яны прабраліся на тэрыторыю аэрапорта ў горадзе Наябрску, дзе стаяў борт, і ўчынілі пажар.

Апошнія навіны