BE RU EN

Павучальная гісторыя для Лукашэнкі

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «НІК І МАЙК»
  • 23.09.2024, 15:55

Выпрабаванні «Сармата» маюць далёкасяжныя наступствы.

Выпрабаванні расейскай ракеты "Сармат", якія скончыліся знішчэннем інфраструктуры касмадрома "Плясецк", маюць дастаткова далёкасяжныя наступствы.

Па-першае, гэтае чарговае пацвярджэнне таго, што сам грозны прадукт атрымаўся, мякка скажам, недароблены, а ставіць на ўзбраенне выраб спяшаліся, бо патрэбны быў піяр.

Па-другое, гэта пацвярджэнне ўзроўню дэградацыі "ядзернага шчыта" агулам. Агулам тэхналогіі базуюцца на мадэрнізацыі нямецкіх распрацовак часоў Другой сусветнай вайны (гібель "Курска" з гэтай жа серыі).

Па-трэцяе, у Менску таксама давядзецца задумацца сіняпаламу, а што, уласна кажучы, за хлам ён прыцягнуў у краіну ў якасці шчыта. Кампетэнцый у вайсковай хунты яшчэ менш, чым у расейскага супольніка.

На вялікі жаль, аднак, прызнаем: нават нягледзячы на сваю архаічнасць, жалеза, якое ёсць у распараджэнні ў новай восі зла, можа нарабіць бяды. І абавязкова наробіць, калі яго не канфіскаваць.

Тэлеграм-канал "Нік і Майк"

Апошнія навіны