BE RU EN

У Беларусі зменяць маршрут некаторых цягнікоў

  • 23.09.2024, 15:24

З 30 верасня.

Увосень у раскладзе цягнікоў будуць змены. З 30 верасня цягнік № 680 Гародня — Віцебск у некаторыя дні будзе мяняць маршрут: ісці праз Ліду замест Ваўкавыска. Аб гэтым папярэдзіла Беларуская чыгунка.

Змяненні звязаны з правядзеннем планавага аднаўленчага рамонту рэек на перагонах Слонім — Азярніца і Бараўцы — Палонка.

Маршрут цягніка Гародня — Віцебск падкарэктуюць 30 верасня, а таксама ў кастрычніку: 7, 10, 14, 17-га, з 21-га да 24-га і з 28-га да 31-га. Па змененым маршруце цягнік будзе рухацца і ў лістападзе: 4-га, 5-га, з 11-га да 14-га, з 18-га да 21-га і з 25-га да 28-га. У названыя даты восенню цягнік таксама будзе адпраўляцца з Гародні а 10:36 замест 11:59.

Акрамя таго, у гэтыя ж даты на адцінку Баранавічы — Ваўкавыск асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа таксама паедуць па змененым маршруце і раскладзе.

Апошнія навіны