BE RU EN

Брытанскі экспэрт: Курская аперацыя змяніла дынаміку вайны

  • 23.09.2024, 15:11

Расея дапусціла шэраг стратэгічных памылак.

Брытанскі экспэрт, навуковы супрацоўнік эстонскага Міжнароднага цэнтра абароны і бяспекі Джэймс Шэр мяркуе, што паспяховая аперацыя УСУ ў Курскай вобласці прадэманстравала ўразлівасць расіейскай тэрыторыі і змяніла дынаміку вайны. Паводле ягоных слоў, украінскія вайскоўцы выкарысталі класічны прыклад аператыўнага манеўру, нанёсшы нечаканы ўдар у тыл супраціўніка.

«Гэта быў класічны прыклад аператыўнага манеўру: смелы ўдар з-за слабога месца на лініі супраціўніка ў тыл. Урэшце аперацыя была задуманая і праведзеная ва ўмовах амаль поўнай нечаканасці», - гаворыцца ў паведамленні.

Шэр падкрэсліў, што гэта разарвала доўгі цыкл знясільваючай вайны. Ён таксама адзначыў, што Расея панесла значныя страты і дапусціла шэраг стратэгічных памылак, перадыслакаваўшы элітныя падраздзяленні з паўночнай мяжы на поўдзень, дзе яны былі разгромленыя.

Экспэрт мяркуе, што поспех Украіны ў Курскай вобласці прымусіў Расею перадыслакаваць значную колькасць войскаў, што стрымала іх нарошчванне па іншых напрамках і дазволіла Украіне пачаць паспяховыя контрнаступы.

Са звестак брытанскай вайсковай выведкі, указаў экспэрт, Расея ў жніўні штодня страчвала блізу 1200 вайскоўцаў. Яна дапусціла некалькі дзіўных пралікаў, перадыслакавала з межаў з Нарвегіяй і Фінляндыяй у Дняпроўскі ліман 80-ю арктычную брыгаду, якая была разгромленая, паколькі яе спецыялізаваныя навыкі не знайшлі выкарыстання.

Аднак, на думку Шэра, для таго каб Расея была гатовая да важкіх уступак, яна павінна апынуцца на мяжы паразы.

Апошнія навіны