BE RU EN

Адзін з наймацнейшых тэнісістаў Беларусі выключаны з сусветнага рэйтынгу

  • 23.09.2024, 14:43

Што здарылася?

Такі вынік няўдалага адрэзка ў кар'еры беларускага тэнісіста Ільі Івашкі, які незвычайна зацягнуўся. У чэрвені 2022 года ён дасягнуў найвышэйшай для сябе пазіцыі - 40-й, будучы блізкі да таго, каб не проста наўпрост атрымліваць пропуск у асноўную сетку турніраў "Вялікага шалому", але і набываць там нумарны пасеў, піша "Смартпрэс".

Адзначым, што за ўсю гісторыю толькі двое спартоўцаў з нашай краіны ў мужчынскім адзіночным разрадзе размяшчаліся вышэй. Максім Мірны ў 2003 годзе дабіраўся да 18-га радка, а Уладзімір Валчкоў у 2001-м - да 25-га.

Аднак летась Івашка сталі пераследваць траўмы. Ён прапусціў немалую частку мінулага сезона, у другой палове якога не меў ніякіх поспехаў.

Апошняя перамога Іллі датуецца ажно 3 жніўня 2023 года. З таго часу ў яго была серыя з васьмі параз. З 27 лютага, гэта значыць на працягу ўжо больш за паўгода, беларус на корт не выходзіў зусім.

Гэтая працяглая паўза стала каласальным падзеннем у рэйтынгу. У пачатку верасня Івашка ўжо размяшчаўся за межамі першай тысячы. І ўрэшце быў выключаны з рэйтынгу АТР зусім.

Апошнія навіны